Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Вынікі тэматычнага тыдня "Вуліца. Дарога. Святлафор" у групе інтэграванага навучання і выхавання

Дата: 23 апреля 2021 в 14:24
154 просмотра

      З  19   па  23  красавіка  ў  группе  інтэграванага  выхавання  і  навучання прайшоў тэматычны тыдзень пад  назвай "Вуліца. Дарога. Святлафор".

     На  працягу  тыдня  дзеці  знаёміліся  з  правіламі  дарожнага  руху. З  мэтай  замацавання  ведаў  аб  розных  відах  транспарту  вучыліся  класіфікаваць  яго  па  значнасці  для  чалавека  ў  дыдактычнай  гульне “Транспартная  краіна". Вучыліся  складаць  апісальныя  расказы,  выкарыстоўваючы  прыметнікі  пры  апісанні  знешняга  выгляду  транспарту. У  час “падарожжа"  на  аўтобусе  вучыліся  адпрацоўваць  уменне  правільна  вымаўляць  сінтаксічную  канструкцыю  “Я  еду  ў  аўтобусе і бачу…". Развівалі  творчыя  здольнасці  і  звязнае  маўленне  ў  час  выканання  творчага  задання  “Знайдзі  і  выпраў  памылку", дзе  дзецям  было  дадзенана  заданне  на карцінках з ланцужка  слоў  напрыклад: самалёт, ракета, лодка і г. д. Выхаванцам  было  прапанавана  гульнявое  практыкаванне  “Назаві  па-беларуску", дзе  дзеці, стоячы  ў  крузе,  лавілі  мяч  і  называлі  па-беларуску  словы  (назвы частак  дарогі: тратуар, перакрыжаванне, праезджая  частка, пешаход, рэгуліроўшчык  і  інш.), якія выхавальнік  называла на  рускай  мове. У  час  зносін  разважалі  на  тэму  ”Як  трэба  сябе  паводзіць  ідучы  ў  дзіцячы  сад?". На  прыкладзе  прапанаваных   сюжэтных  карцінак, дзеці  разважалі, хто  паводзіць  сябе  правільна, а  хто  не і  чаму?  Яны вучыліся  арганізоўваць  гульнявыя  дзеянні  і  выконваць  іх  у  адпаведнасці  з  правіламі   падчас  дыдактычных  гульняў  “Чацвёрты  лішні", “Чыя  машына?", “Я – цэлае, ты – мая  частка". Праводзілася работа па ўвядзенню ў актыўны слоўнік дзяцей слоў: “грамадскі  транспарт", “сельскагаспадарчы  транспарт", “службовы  транспарт", "водны  транспарт", "паветраны  транспарт" і  інш. На  працягу  тыдня  дзеці  вучыліся  выкарыстоўваць  розную  інтанацыю  пры  выразным  чытанні  прыказак  і  прымавак  аб  прыродных  з’явах. Яны  вучыліся  рабіць  высновы  і  разважаць  у  час  назіранняў  за  рухаючымся  транспартам на    тэрыторыі дзіцячага  сада, ідучы  дамоў  з  бацькамі. Падчас  занятку  па  аплікацыі  вучыліся  размяшчаць сігнальныя  колеры  святлафора  ў  пэўнай  паслядоўнасці. Вучыліся  расказваць  пра  транспарт  і  рух  на  дарогах, абапіраючыся  на  асабісты  вопыт  і  змест  твораў У. Мацвеенка  і  Х. Жычка “Святлафор", Д. Бічэль-Загнетавай “Трактар", Н. Галіноўскай “Будзь  уважлівы, пешаход!".

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.