Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

13 мая ва ўстанове адукацыі прайшоў адзіны дзень інфармавання ў рамках праекта "ШАГ" для навучэнцаў VIII-XI класаў

Дата: 13 мая 2021 в 16:11
203 просмотра

22 чэрвеня ў Беларусі адзначаецца Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны. У гэты дзень у краіне ўспомняць тых, хто цаною асабістага жыцця выканаў доўг па абароне Радзімы, усіх загінуўшых, замучаных  фашыстамі, памерлых ад голаду і нягод.

13  мая навучэнцы VIII-XI класаў пабывалі на чарговым занятку ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта “Школа Актыўнага Грамадзяніна”, які прайшоў пад тэмай “Глядзі і памятай”  і быў прысвечаны 80-й гадавіне з  дня пачатку Вялікай  Айчыннай вайны. На першым этапе абмеркавання ШАГ 1 “Мы пазнаём” лектарскія групы класаў з педагогам-мадэратарам напомнілі прысутным яшчэ раз аб стойкасці і мужнасці тых, хто перым прыняў  цяжар абароны: пагранічніках, абаронцах Брэсцкай крэпасці. Успомнілі пра Пятра  Кацельнікава, апошняга абаронца цытадэлі, якога не стала 20 красавіка 2021 года. Педагог-мадэратар расказала аб стартаваўшым 1 красавіка рэспубліканскім культурна-патрыятычным кінамарафоне “Глядзі і памятай”.  Падчас ШАГа 2 “Мы разважаем” навучэнцы паразважалі над тым, чаму мы павінны берагчы памяць аб тых, хто цаною свайго жыцця адстаяў рубяжы сваёй Радзімы.  Навучэнцы праглядзелі і абмеркавалі  відэахроніку аб першых днях абароны Брэсцкай крэпасці. Вучні выказалі меркаванне аб недапусцімасці паўтарэння вайны, аб неабходнасці і далей беражна захоўваць гістарычную праўду, перадаваць яе ад пакалення да пакалення. У ходзе рэалізацыі ШАГа 3 “Мы дзейнічаем” былі падведзены вынікі чарговага пасяджэння.  Прынята рашэнне   прагледзець і абмеркаваць рэкамендаваныя мастацкія фільмы сямі тэматычных блокаў.  У канцы сустрэчы педагог пазнаёміла з дзейнасцю ваенна-патрытычнага гуртка “Пошук” ДзУА “Сярэдняя школа №16 г. Мозыра”, у ліку асноўных напрамкаў  якога – ваенна-гістарычная рэканструкцыя.  

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.