Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Вынікі тэматычнага тыдня "Вясновыя  святы. Свята Перамогі" у групе інтэграванага навучання і выхавання

Дата: 7 мая 2021 в 16:22, Обновлено 17 мая 2021 в 15:52
193 просмотра

З 3 мая па 7 мая ў группе інтэграванага  выхавання і навучання прайшоў тэматычны тыдзень пад  назвай "Вясновыя  святы. Свята Перамогі ".

     На  працягу  тыдня  дзеці  знаёміліся  з асаблівасцямі  святкавання  вясновых  святаў (Дзень працы і Дзень Перамогі ). Дзеці  даведаліся  аб  значнасці  Дня  Перамогі  для  беларускага  народа, асаблівасцях  яго  святкавання  праз    стварэнне  гульнявой  сітуацыі "На парадзе 9 Мая", дзе вучыліся складаць  апавяданне  па  змесце  ілюстрацый. Выхавальнікам была створана праблемная  сітуацыя (рэпартаж  са  святочнай пляцоўкі). Выхаванцам было прапанована ўявіць  сябе ў ролі рэпарцёра і расказаць  пра  падзеі  падчас  парада  на  галоўнай  плошчы  краіны. У  час  дыдактычных  гульняў "Разразныя  карцінкі", "Складзі  прадмет" , дзеці  вучыліся  складаць  цэлае  з  частак, вызначаць  аб’ект  і  расказваць  пра  яго  абапіраючыся  на набыты  вопыт. Вучыліся  ствараць  сюжэтны  малюнак  пра  святкаванне  Дня  Перамогі  выкарыстоўваючы  "кляксаграфію" пры  адлюстраванні  салюта,  а  затым  расказвалі  пра  яго і святочны  парад.  З  мэтай  замацавання  ведаў  аб  розных  відах  ваеннай  тэхнікі  дзеці  вучыліся  класіфікаваць  яе  па  прызначэнні ў  дыдактычнай  гульне "Ваенная  тэхніка". Вучыліся  складаць  апісальныя  расказы,  выкарыстоўваючы  прыметнікі  пры  апісанні  знешняга  выгляду  транспарту. Развівалі  творчыя  здольнасці  і  звязнае  маўленне  ў  час  выканання  творчага  задання  "Знайдзі  і  выпраў  памылку", дзе  дзецям  было  дадзенана  заданне  з  ланцужка  слоў  з  карцінкамі  напрыклад (самалёт, ракета, лодка і  г.д.). Праводзілася работа па ўвядзенню ў  актыўны слоўнік  дзяцей  слоў: Перамога, парад, салют, ваенная  тэхніка і  інш. На  працягу  тыдня  выхаванцы вучыліся  выкарыстоўваць  розную  інтанацыю  пры  выразным  чытанні  прыказак  і  прымавак ("Мірна  жыць – шчаслівым  быць", "Добра  працуеш – мір  шануеш", "Кветкам  патрэбна  сонца, а  людзям – мір").

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.