Новости проекта
С праздником вас, с 1 сентября!
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by

Тэматычны тыдзень "Расліны: прыродныя супольнасці  (лес, луг, вадаём)" пройдзе ў групе інтэграванага навучання і выхавання з 17 па 21 мая

Дата: 14 мая 2021 в 16:23
166 просмотров

Тэма “Расліны: прыродныя супольнасці (лес, луг, вадаём)”.

   На наступным тыдні будзе весціся размова аб раслінах прыродных супольнасцяў (леса, луга, вадаёма).

   Дзеці старэйшага ўзросту пашыраць уяўленні аб раслінах бліжэйшага прыроднага акружэння, разнастайнасці кветак сада і луга, іх адметных прыкметах; працягнуць вучыцца назіраць, аналізаваць, параўноўваць, адлюстроўваючы вынікі ў мове.

   Дзеці сярэдняга ўзросту навучацца абагульняць уяўленні аб будове кветак (сцябло, лісты, бутон, пялёсткі).

Паважаныя бацькі!

   Ідучы ў дзіцячы сад ці з яго, або ў вячэрні час дома раскажыце аб раслінах, якія вам сустракаюцца або растуць у вас на надворку. Раскажыце аб тым, што расліны бываюць небяспечнымі, і што трэба быць асцярожнымі ў абыходжанні з некаторымі з іх.

   Развівайце гутарковую мову дзяцей і патрабуйце,  каб дзеці адказвалі Вам поўнымі сказамі на беларускай мове.

Размаўляйце самі на беларускай мове!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.