Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Вынікі тэматычнага тыдня "Мая  сям’я" у групе інтэграванага навучання і выхавання

Дата: 14 мая 2021 в 17:22
122 просмотра

   З 10 па 15 мая ў  групе інтэграванага навучання і выхавання прайшоў тыдзень пад назвай "Мая  сям’я".

   На працягу тыдня з выхаванцамі вяліся размовы пра сям’ю і яе значэнне для кожнага чалавека. Дзеці расшырылі  ўяўленні  аб  членах  сям’і  і  іх  абавязках, глыбей усвядомілі  роднасныя  сувязі (гульня "Хто для каго?”"). З гэтай жа мэтай праводзіліся размовы на тэму "З кім ты жывеш?", "Закончы сказ", "Скажы правільна"; разважалі на тэму "Чым і як можна парадаваць блізкіх?". Таксама з дзецьмі праводзілася сітуацыйная размова на тэму "Асцярожна, чужы чалавек!". У час этычнай гутаркі "Правілы паводзін дома і ў гасцях" выхаванцы параўноўвалі паводзіны казачных герояў (Папялушкі, Карлсана, Віні-Пуха і інш.) у прапанаваных выхавальнікам сітуацыях. Гулялі  ў  дыдактычныя гульні "Рэчы, якія  дапамагаюць  дома", "Каму, што патрэбна?", дзе замацоўвалі ўяўленні аб абавязках членаў сям’і. У час мастацка-моўнай дзейнасці  развівалі ўменне адгадваць загадкі, пабудаваныя на апісанні і параўнанні; чыталі верш Е.Благінінай "Пасядзім у цішыне"; знаёміліся з прыказкамі аб сям’і. На прыкладзе прыказкі "Адзін за ўсіх, а ўсе за аднаго!" разважалі аб тым, як трэба клапаціца адзін аб адным і дапамагаць. На занятку "Дзіця і прырода" фарміравалі ўяўленні аб правілах паводзін у прыродзе (сямейны адпачынак у лесе, каля возера).

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.