Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

25 мая ва ўстанове адукацыі прайшоў адзіны дзень інфармавання ў рамках праекта "ШАГ" для навучэнцаў VIII-XI класаў

Дата: 25 мая 2021 в 16:28
170 просмотров

25  мая навучэнцы VIII-XI класаў Хвінявіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы прынялі ўдзел у дыялогавай пляцоўцы “Сям’я – апора дзяржавы, аплот здзяйсненняў і перамог” ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта “Школа Актыўнага Грамадзяніна”. Дадзены занятак быў прысвечаны Міжнароднаму  дню сям’і. На першым этапе абмеркавання ШАГ 1 “Мы пазнаём” педагог Цілігузава М.М. звярнула ўвагу на тое, што ў нашай краіне праблемам сям'і надаецца самая пільная ўвага. Адна з асноўных ідэй дзяржаўнай палітыкі можа быць выказана дэвізам: “Моцная сям’я – моцная дзяржава”.  Найважнейшым напрамкам беларускай дзяржаўнай сямейнай палітыкі з’яўляецца ахова мацярынства і дзяцінства. У краіне створана надзейная сістэма абароны сем’яў з дзецьмі, якая ўключае эканамічныя, сацыяльныя, працоўныя гарантыі і правы. Асаблівая ўвага надаецца шматдзетным сем’ям. Наступны ШАГ – “Мы разважаем”. “Сям’я як калыска агульначалавечых каштоўнасцяў”. На чым жа павінна будавацца моцная сям’я? Можа быць, на даверы і любові? А можа, на ўзаемапавазе і ўзаемаразуменні? Вядома ж, усё гэта складаныя моцнага падмурка для сям’і – сямейныя каштоўнасці. Сямейныя каштоўнасці - гэта яшчэ і звычаі і традыцыі, якія перадаюцца з пакалення ў пакаленне. Навучэнцы актыўна ўключыліся ў абмеркаванне гэтага пытання, а таксама  распавядалі прысутным аб  традыцыях сваёй сям’і. Апошні крок – “Мы дзейнічаем”. У межах дадзенага этапу навучэнцы паспрабавалі пабудаваць сваю піраміду каштоўнасцяў і растлумачылі свой выбар. Прысутныя атрымалі памятку “Сямейныя каштоўнасці”.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.