Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Вынікі тэматычнага тыдня "Расліны: прыродныя супольнасці" ў групе інтэграванага навучання і выхавання

Дата: 21 мая 2021 в 16:44
78 просмотров

З 17  па 21 мая  ў  групе   інтэграванага   навучання   і   выхавання прайшоў   тэматычны   тыдзень   пад   назвай   "Расліны: прыродныя супольнасці  

(лес, луг, вадаём).

   На  працягу  тыдня   дзеці  пашырылі  ўяўленні  аб  раслінах бліжэйшага акружэння, разнастайнасці  кветак  сада і луга, іх  адметных  прыкметах. Удакладнілі свае  ўяўленні  аб  працы людзей  вясной  на  агародзе  і  ў  садзе.

   Выхаванцы  замацавалі  веды  аб  дрэвах, іх  знешнім выглядзе, будове, сезонных зменах; пазнаёміліся  з  вясеннімі  кветкамі,  іх  назвамі, з асаблівасцямі  будовы сцябла, кветак, лістоў. Вучыліся  самастойна маляваць кветкі, выкарыстоўваючы нетрадыцыйныя  метады; дзеці працягвалі  знаёміцца  са  спосабам  лепкі  на  пласціне-барэльефе. Пластычным  спосабам  адлюстроўвалі  кустарнік.

   Гутарылі  на  тэмы:  "Усё жывое хоча жыць", "Што такое балота", "Размова з прыродай", "Квітнеючая вясна" і  г.д.; разглядвалі ілюстрацыі  "Родныя краявіды". Выхаванцы  прымалі  актыўны  ўдзел  у пасадцы  кветак  на  клумбе  і  ў  пасеве насення  агародніны  на міні-агародзе.

     Разам  з  выхавальнікам  вучыліся   састаўляць   апісальныя   загадкі аб   кветках.

   Замацоўвалі   свае  веды  ў  гульнях "Прыродныя ланцужкі", "Грыб, куст, кветка, дрэва", "Апішы, мы адгадаем", "Знайді  лісток, як  на дрэве", "Дзеткі  на  галінцы" і  г. д.

   З  задавальненнем  і  цікавасцю  пазнаёміліся   і   абмеркавалі  твор Ж. Санд  "Аб чым гавораць кветкі".

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.