Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Вынікі тэматычнага тыдня "Расліны" ў рознаўзроставай групе

Дата: 21 мая 2021 в 17:06
91 просмотр

    З 17 па 21 мая ў рознаўзроставай групе  прайшоў тэматычны тыдзень  "Расліны".  Дзеці  другога малодшага ўзросту актуалізавалі веды пра расліны бліжэйшага наваколля. Яны даведаліся, што для росту раслін патрэбныя святло, цяпло, паветра, вільгаць; іх неабходна рыхліць, паліваць, палоць. Выхаванцы пашырылі ўяўленні аб прыладах працы, якія неабходныя людзям для працы на агародзе, замацавалі веды аб дрэвахі і іх будове.

  Таксама даведаліся аб жыццёвых формах раслін: дрэва, куст і трава і іх адметных прыметах.

Дзеці 1-га малодшага ўзросту вучыліся распазнаваць і называць расліны, запаміналі іх назвы. Вучыліся паліваць кветкі ў вугалку прыроды.

Па выніках "Мастацкай дзейнасці" у групе аформлена выстава дзіцячых работ "Кветкі".

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.