Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Яблыневаму саду – быць!

Дата: 22 октября 2021 в 17:18
164 просмотра

Яблыневаму саду – быць!

Да года народнага адзінства ў Хвінявіцкім дзіцячым садзе-сярэдняй школе класнымі кіраўнікамі праводзіцца шэраг выхаваўчых мерапрыемстваў, экскурсій, рэалізоўваюцца праекты, ініцыятывы. Адной з такіх дзіцячых ініцыятыў стала пасадка яблыневай алеі на прышкольным участку сумесна з прадстаўнікамі соцыума: старшынёй Парэцкага сельскага выканаўчага камітэта Ядэйка Аляксандрам Аляксандравічам, намеснікам дырэктара па ідэалагічнай рабоце Федарэвіч Ганнай Ігараўнай, дырэктарам вытворчага ўчастка “Парэцкі спіртзавод” ААТ “Дзятлаўскі лікёра-гарэлачны завод “Алгонь” Дубовікам Аляксандрам Міхайлавічам.

Пры спонсарскай дапамозе КСУП “Хвінявічы” было высаджана 20 саджанцаў яблынь на прышкольным участку. Цяпер кожны клас, дашкольныя групы будуць мець “сваё” дрэўца.

Адметна, што вучні ўключаны ў сацыяльна значную грамадскую дзейнасць,  працягнута традыцыйная практыка правядзення пасадкі пладовых дрэў на прышкольным участку: чацвёрты яблыневы сад у гісторыі школы.  Дадзенае мерапрыемства выпрацоўвае ў рабят каштоўнасныя адносіны да працы, адказнасць за справу, ініцыятыўнасць і жаданне працаваць на карысць аграгарадка,  сваёй малой радзімы.

Няхай маладыя яблынькі растуць разам з дзецьмі! 

ФОТАЗДЫМКИ

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.