Новости проекта
С праздником вас, с 1 сентября!
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by

Калядная сустрэча з настаяцелем Накрышскай Барыса-Глебскай царквы

Дата: 12 января 2022 в 16:54
128 просмотров

Калядная  сустрэча

Кажуць у народзе: новых сяброў набывай, але і старых не забывай. Навучэнцы Хвінявіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы з павагай адносяцца да вуснай народнай творчасці, таму стала ўжо традыцыяй сустракацца ў Святкі з настаяцелем Накрышскай Барыса-Глебскай царквы. Кожны год гэтая сустрэча дорыць дзецям новыя ўражанні і прыемныя ўспаміны.

На сустрэчы са святаром айцом Мікалаем вучні ўзгадалі гісторыю ўзнікнення калядных святкаванняў. Было цікава даведацца адказы на пытанні, як зарадзіліся традыцыі Вялікага свята Раства Хрыстова ў праваслаўных вернікаў. Падчас гутаркі айцец Мікалай раскрыў сакрэты сімвалаў, якія бачаць вернікі на праваслаўных іконах, якія гучаць у святочным Трапары Раства.

Раство займае асаблівае месца ў жыцці практычна ўсіх людзей і ў нашым таксама  — для вернікаў нараджэнне Хрыста з’яўляецца самым важным фактам у гісторыі чалавецтва. У калядны перыяд усе чакаюць цудаў, напэўна, больш за ўсё. Вельмі прыемна, што навучэнцы нашай установы, рыхтуючыся да Каляд, падчас дабрачыннасці дарылі цуды, тым, хто меў у гэтым патрэбу.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.