Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Віншуем з Днём нараджэння Улога Е.Г.

Дата: 14 марта 2022 в 14:38
97 просмотров

Жамчужына Дзятлаўшчыны

     Багата дзятлаўская зямля на добрых, спагадлівых і адданых працы людзей. Адны з іх тут нарадзіліся, а другіх прывёў лёс. Заўсёды замірае сэрца, калі сустракаеш таленавітага, шчырага чалавека, з адкрытай душой, ясным позіркам. І няма межаў тады твайму захапленню і радасці, што гэта сустрэча здарылася менавіта на тваім жыццёвым шляху. Такім чалавекам стала для нас Улога Еўдакія Рыгораўна. Сёлета Еўдакія Рыгораўна адзначыла 95-годдзе з дня нараджэння.

     Нарадзілася гэтая цудоўная жанчына на Магілёўшчыне ў вёсцы Охар Чэрыкаўскага раёна. З дзяцінства выхоўвалася яна бацькамі працалюбівай, адказнай, самааданай справе, мела пытлівы розум і любіла чытаць кнігі. Яшчэ  ў дзіцячым узросце ў Еўдакіі Рыгораўны з’явілася мара – атрымаць прафесію настаўніка і прысвяціць сваё жыццё самай ганаровай і патрэбнай прафесіі на зямлі.   Пасля заканчэння школы яна паступае ў Крычаўскае педагагічнае вучылішча і вырашае стаць настаўніцай пачатковых класаў. Як і зараз гэта было прызванне чалавека, таму што патрабуе шмат часу, старання і сіл, асаблівага складу душы.

     На Дзятлаўшчыну Еўдакія Рыгораўна прыязджае працаваць маладым спецыялістам у 1947 годзе. Працоўны дэбют адбыўся ў Алёхнавіцкай пачатковай школе, затым працуе загадчыцай Баравіцкай пачатковай школы, настаўніцай пачатковых класаў у Норцавіцкай сямігодцы, СШ №1 г. Дзятлава, Нагародавіцкай сямігодцы, Жыбартоўскай сярэдняй школе. Тут яна сустрэла свайго будучага мужа – Улога Аляксандра Трыфанавіча, стала маці. І заўсёды імкнулася быць лідарам, адказна падыходзіла да даручанай справы.  Калі Жыбартоўская сярэдняя школа была закрыта, Еўдакія Рыгораўна пераходзіць працаваць у Хвінявіцкую сярэднюю школу, у якой працавала да выхаду на заслужаны адпачынак. Стаж працы настаўнікам пачатковых класаў склаў 44 гады.  Плённай была яе працоўная дзейнасць аб чым сведчаць заслужаныя ўзнагароды: Ганаровыя граматы, Падзячныя лісты, медалі “Выдатнік народнай адукацыі”, “Ветэран працы”. Настаўнік славіцца сваімі вучнямі, а ў Еўдакіі Рыгораўны іх нямала. Яны яе гонар і надзеі, якім наканавана спраўдзіцца.

     У памяці калег Улога Еўдакія Рыгораўна застаецца заўсёды як граматны, творчы, ініцыятыўны настаўнік-наватар. Падчас працы яна мела высокі ўзровень тэарэтычнай і метадычнай падрыхтоўкі. Яе ўрокі выдзяляліся разнастайнасцю па форме і змесце, адрозніваліся высокай прадуктыўнасцю. Настаўніца заўсёды знаходзілася ў пошуку, каб вучэбны матэрыял быў даступным і цікавым для ўсіх дзяцей.  Еўдакія Рыгораўна на працягу многіх гадоў з’яўлялася кіраўніком гуртка “Умелыя рукі”. Яе работы дэманстрыраваліся на выставах абласнога і рэспубліканскага ўзроўнях.

     Пасля выхаду на заслужаны адпачынак  Улога Еўдакія Рыгораўна з’яўляецца пастаянным ганаровым госцем усіх школьных мерапрыемстваў. Падчас сустрэч дзеліцца сваім вопытам работы з педагогамі ўстановы адукацыі. Для навучэнцаў і іх бацькоў яна добры дарадца па пытаннях выхавання, так як мае быгаты жыццёвы вопыт.

     Еўдакія Рыгораўна ніколі не была раўнадушнай да таго, што адбываецца ў грамадстве, краіне. Яна з’яўляецца актыўным наведвальнікам сельскай бібліятэкі. Любіць чытаць газеты і часопісы, мастацкую і навукова-папулярную літаратуру. Гэта ўнікальная жанчына валодае фенамінальнай памяццю і творчай натурай. Яна сама піша вершы і з задавальненнем чытае іх перад аўдыторыяй. Робіць гэта з асаблівай цеплынёй, бо ўсё, што пакладзена ў аснову твора, перажыта ёй асабіста.  

     Хіба гэта не шчасце сустрэць такога чалавека ў сваім жыцці, вучыцца ў яго быць прафесіяналам у сваёй працы, жыццёвай мудрасці?!

     Моцнага здароўя, шчасця, мірнага неба над галавой жадаем Вам, паважаная Еўдакія Рыгораўна. 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.