Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Адзіны дзень інфармавання для навучэнцаў VIII-XI класаў у рамках рэалізацыі праекта "ШАГ"

Дата: 27 октября 2022 в 16:03, Обновлено 1 ноября 2022 в 09:33
72 просмотра

Прававая культура  наш  гонар

Семінар-інфармацыя “Гонар за Беларусь. Дзяржаўная сістэма прававой інфармацыі (аб забеспячэнні права грамадзян на атрыманне поўнай, дакладнай і своечасовай інфармацыі)” сабраў навучэнцаў 8-11 класаў установы адукацыі на чарговую тэматычную інфармацыйную гадзіну “ШАГ”. Мерапрыемства было прымеркавана да дня заснавання Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі, якому сёлета споўнілася 25 гадоў.

ШАГ 1 “Мы даведваемся” быў арганізаваны як выступленне падрыхтаваных лектараў – вучняў 10 класа. Яны прадставілі інфармацыйныя блокі “Дзяржаўная сістэма прававой інфармацыі” і “Па старонках дзіцячага прававога сайта mir. pravo.by”. Інфармацыя была даступнай і цікавай, суправаджалася паказам прэзентацыі.

ШАГ 2  “Мы разважаем” даў магчымасць абмеркаваць атрыманую інфармацыю. Навучэнцы адказвалі на пытанні аб актуальнасці дадзенай тэмы, разважалі над тым, якая арганізацыя займаецца вядзеннем рэсурсаў дзяржаўнай сістэмы прававой інфармацыі. Падлеткі пазнаёміліся з навігацыяй карыстання прававымі сайтамі, якія неабходны для жыцця ў дадзеным узросце. Гэта ўсё спрыяла фарміраванню прававой культуры навучэнцаў.

ШАГ 3 “Мы дзейнічаем” – майстар-клас участковага інспектара Дзятлаўскага РАУС Філіповіча М.В., які падзяліўся вопытам сваёй работы, звярнуў увагу падлеткаў на іх культуру паводзін у соцыуме, што спрыяла прафілактыцы правапарушэнняў і злачынстваў сярод непаўналетніх.

Падводзячы вынікі семінара-інфармацыі,  удзельнікі пагадзіліся з  тым, што даступнасць прававой інфармацыі, якая складае заканадаўства Рэспублікі Беларусь, мае важнае сацыяльнае значэнне як для дзяржавы, так і для кожнага грамадзяніна, падрастаючага пакалення. 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.