Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Свята ўраджаю

Дата: 28 октября 2022 в 16:13
78 просмотров

Свята ўраджаю

Навучэнцы Хвінявіцкай сярэдняй школы на працягу навучальнага года ўдзельнічаюць  у акцыі        “Наша праца ўліваецца ў працу нашай Рэспублікі”. Гэта выхоўвае працавітасць, адказнасць, калектывізм, таму што толькі разам мы можам прынесці карысць нашай Радзіме.

На працягу года навучэнцы старанна працавалі на школьным агародзе, клапатліва падтрымлівалі парадак і чысціню на  кветніках і ў парку, які знаходзіцца каля ўстановы.  Сёлета быў сабраны багаты ўраджай яблык, дзякуючы якому быў папоўнены рахунак школы.  Студатрад навучэнцаў Х-ХІ класаў з задавальненнем дапамагаў КСУП “Хвінявічы”  ва ўборцы бульбы. Таксама навучэнцы актыўна збіралі другасную сыравіну: макулатуру, металалом, пластык.

Ва ўстанове адукацыі ўжо склалася  добрая традыцыя падводзіць вынікі нашай працы ў апошні  вучэбны дзень першай чвэрці. Сёлета не стала выключэннем. У актавай зале сабраліся ўсе класныя калектывы, каб  яшчэ раз усхваліць працавітага чалавека, сапраўднага гаспадара.

Да калектыўна-творчай справы “Свята ўраджаю” ўсе пачалі рыхтавацца загаддзя, таму што кожны клас атрымаў дамашняе заданне  – падрыхтаваць восеньскую страву і творча яе прадставіць на святочнай праграме. Навучэнцы імкнуліся ўсіх здзівіць і парадаваць сваім выступленнем, і атрымаць высокія балы так, як усе конкурсы ацэньвала журы. На працягу мерапрыемства гучалі жарты, вясёлы смех, цікавая конкурсная праграма захапіла ўсіх прысутных.

         Калектыўна-творчая справа “Свята ўраджаю” –  гэта не толькі ўслаўленне лепшых працаўнікоў, але і фестываль талентаў. 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.