Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Анёлы ў нашым жыцці (сустрэча са святаром)

Дата: 16 ноября 2022 в 16:18, Обновлено 16 ноября 2022 в 16:24
73 просмотра

АНЁЛЫ Ў НАШЫМ ЖЫЦЦІ

16 лістапада 2022 года ўстанову адукацыі традыцыйна наведаў пратаіерэй Мікалай Пінчук настаяцель Барыса-Глебскай царквы. Ён паведаміў аб тым, што 21 лістапада праваслаўныя вернікі адзначаюць Свята Архістратыга Міхаіла і іншых Нябесных Сіл бесцялесных. Навучэнцы даведаліся ад настаяцеля, якая роля анёлаў у жыцці чалавека. Святар паведаміў прысутным канкрэтныя прыклады дапамогі Анёлаў.

Айцец Мікалай расказаў пра незвычайны выпадак са свайго жыцця. Ён аднойчы апынуўся паміж жыццём і смерцю, але анёльскі свет вельмі сур’ёзна паўплываў на зямны, дзякуючы Анёлу-ахоўніку, усё скончылася добра. Трэба гэта разумець, сябраваць са сваім Анёлам-Ахоўнікам, маліцца яму, каб  прайсці ўсе перашкоды і пасткі, якія часам сустракаюцца на нашым жыццёвым шляху.  Неабходна пазбягаць сустэч з нячысцікамі.

Нашы Анёлы-Ахоўнікі, пасланцы да нас ад Бога, бесперашкодна і хутка здзяйсняюць шлях ад нас да Бога. Яны зыходзяць ад Бога да нас, каб прынесці нам Яго ласку, яны ж і ўзыходзяць ад нас да Бога, каб перадаць Яму нашы малітвы і падзякі. 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.