Новости проекта
С праздником вас, с 1 сентября!
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by

Экскурсія ў г.Бярозаўку

Дата: 18 ноября 2022 в 19:56
95 просмотров

Цікавае побач

18 лістапада 2022 года з мэтай прафарыентацыйнай работы, азнаямлення з прыродай роднага краю для навучэнцаў V-VІІІ класаў адбылася экскурсія па маршруце “аг.Хвінявічы – г.Бярозаўка – г.Ліда – аг.Хвінявічы”. У г.Бярозаўка дзеці наведалі шклозавод “Неман”. Удзельнікі экскурсіі пабывалі ў вытворчых цэхах завода, дзе ім расказалі аб тэхналогіях вырабу крышталя і яго апрацоўцы. Затым дзеці наведалі музей пры шклозаводзе. Там ім расказалі аб заснавальніках завода, гісторыі развіцця і станаўлення шкляной справы, тэхналогіях вырабу шкла. Па завяршэнні экскурсіі рабяты атрымалі памятныя сувеніры.

  Падарожжа ў свет цікавага працягнулася ў г.Лідзе.  Там навучэнцы пабывалі ў гісторыка-мастацкім музеі. У краязнаўчым аддзеле музея экскурсавод раскрыла загадкі паводзін і звычак жывел,  расказала аб  разнастайнасці  раслін роднага краю.

З добрым настоем і масай новых уражанняў экскурсанты вярнуліся ў родны аграгарадок. 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.