Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

80 гадоў трагедыі

Дата: 22 марта 2023 в 17:08
50 просмотров

80 гадоў трагедыі

У Беларусі сёння аддаюць даніну памяці жыхарам вёскі Хатынь, якая была спалена фашыстамі 80 гадоў таму, - 22 сакавіка 1943 года. Навучэнцы Хвінявіцкай сярэдняй школы разам з дырэктарам установы адукацыі Цілігузавай С.В., старшынёй Дзятлаўскага раённага аб’яднання прафсаюзаў Дубовікам А.М., старшынёй Парэцкага сельскага выканаўчага камітэта Ядэйка А.А., першым сакратаром РК ГА БРСМ прынялі ўдзел у міцінгу, прысвечанаму 80-годдзю Хатынскай трагедыі.  Удзельнікі акцыі наведалі вёсаку Дубраўка , знішчаную нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Успамінаючы Хатынь, мы ўспамінаем тысячы па-зверску знішчаных вёсак. Аплакваючы ахвяр гэтых жудасных падзей, аплакваем кожнага трэцяга жыхара Беларусі, які загінуў падчас вайны. Гэты боль назаўжды застанецца ў нашых сэрцах як памяць аб жорсткіх злачынствах супраць чалавечнасці. 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.