Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Адзіны дзень інфармавання для навучэнцаў VIII-XI класаў у рамках рэалізацыі праекта "ШАГ"

Дата: 23 марта 2023 в 15:59
63 просмотра

23 сакавіка 2023 года ў рамках рэалізацыі інфармацыйна-адукацыйнага праекта “ШАГ”  ва ўстанове адукацыі была праведзена дыялогавая пляцоўка  “Гонар за Беларусь. Камфорт і ўтульнасць для кожнага” (развіццё і ўдасканаленне будаўніча-прамысловага комплексу, жыллёвага будаўніцтва, рэалізацыя дзяржаўнай палітыкі ў жыллёва-камунальнай гаспадарцы).

      У час рэалізацыі ШАГа 1 “МЫ даведваемся” Бароўскі Сяргей Міхайлавіч пазнаёміў удзельнікаў дыялогавай пляцоўкі са зместам інфармацыйнага блока “Будаўніча-прамысловы комплекс-драйвер эканамічнага росту нашай краіны”.

 “Будаўніча-прамысловы комплекс”, “сучасныя будаўнічыя матэрыялы”, “цыфравізацыя будаўнічай галіны”, “павышэнне прэстыжу рабочых прафесій”, “падрыхтоўка спецыялістаў для будаўнічай галіны”, “сацыяльная і жыллёвая палітыка”, “гарады-спадарожнікі”, “якаснае і даступнае жыллё”, “архітэктура населеных пунктаў, будаўніцтва сацыяльных аб'ектаў”, “асноўныя напрамкі дзяржаўнай жыллёвай палітыкі”, павышэнне кампетэнцый ў сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі”, адказнае стаўленне уласнікаў жылых памяшканняў да іх эксплуатацыі”, “павага да дзейнасці спецыялістаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі”  - гэтыя і многія іншыя паняцці былі ў фокусе абмеркавання удзельнікаў дыялогавай пляцоўкі ў ходзе рэалізацыі ШАГа 2 “Мы разважаем”.

     ШАГ  3 “Мы дзейнічаем” – крок падвядзення вынікаў. Удзельнікі сустрэчы не толькі адзначылі своечасовасць,  актуальнасць абмяркоўваемай тэмы, закранутых пытанняў, але і  прапанавалі актыўней удзельнічаць у раздзельным зборы мусара, падрабязней пазнаёміцца і стаць удзельнікамі праекта “Зялёны двор разам!”

  Удзельнікі дыялогавай пляцоўкі пераканаліся, што большасць закранутых пытанняў яны могуць раздзяліць з дзяржавай. Самае простае – ствараць камфорт і чысціню ў сваіх дамах, падворках, на вуліцах у родных мясцінах.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.