Новости проекта
С праздником вас, с 1 сентября!
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by

Вынікі канікулярных спраў, 29.03

Дата: 29 марта 2023 в 14:28, Обновлено 30 марта 2023 в 16:35
92 просмотра

29 сакавіка навучэнцы ДУА "Хвінявіцкая СШ" Дзятлаўскага раёна сумесна з кіраўніком па ваенна-патрыятычным выхаванні прынялі ўдзел у квэсце "Мая спадчына". Навучэнцы праявілі энтузіязм у вывучэнні роднага краю, а таксама вялікія веды ў галіне гісторыі.

      

29 сакавіка 2023 года быў праведзены экалагічны дыялог “Званы трывогі” для навучэнцаў V-VІІІ класаў. Выхаванне ў школьнікаў адказнасці за лёс роднай прыроды, прыцягненне да дапамогі ў яе захаванні, экалагічнае выхаванне – адна з актуальных задач сённяшняга дня. На працягу ўсяго мерапрыемства дзеці актыўна ўдзельнічалі ў размове, пазнаёміліся з прыродаахоўчай дзейнасцю ў краіне, даведаліся пра ахову раслін і жывёл.

Правільныя ўяўленні аб прыродзе, атрыманыя ў дзяцінстве, ствараюць трывалую аснову для далейшага яе пазнання і беражлівых адносін.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.