Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Вынікі суботняга дня, 23.09

Дата: 23 сентября 2023 в 16:22, Обновлено 28 сентября 2023 в 14:27
71 просмотр

23 верасня 2023 года ў шосты школьны дзень навучэнцы 8-11 класаў прынялі ўдзел у сінкліце "Сямейныя каштоўнасці – вопыт пакаленняў". Падчас сустрэчы абмяркоўваліся пытанні сучаснай сям'і, сямейных традыцый і каштоўнасцяў з пункту погляду падрастаючага пакалення. Мерапрыемства было скіравана на выхаванне пачуцця любові, гонару і павагі да сваёй сям'і, бацькоў і родных. Праблемныя сітуацыі, якія былі прапанаваны ўдзельнікам, выклікалі жаданне задумацца і ўсвядоміць уласную пазіцыю на разглядаемыя пытанні, памарыць аб уласнай сям'і, яе віртуальным партрэце. Навучэнцы пачулі прытчы аб складальніках сямейнага шчасця, прыадкрылі сакрэты сямейнага доўгу разам з мадэратарам мерапрыемства Жынко Т.В., класным кіраўніком 11 класа. Выказванні аб шчаслівым сямейным жыцці абмяркоўваліся і рабіліся вывады, якія ў будучым абавязкова будуць карысныя для  навучэнцаў установы. 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.