Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Адзіная мая

Дата: 15 октября 2016 в 13:30, Обновлено 19 октября 2016 в 19:59
257 просмотров

Мама – гэта самае святое на зямлі, з яе пачынаецца жыццё.

             Мама – гэта самае святое на зямлі, з яе пачынаецца жыццё.  Гэта першае слова, якое вымаўляе чалавек. Ніхто не можа так шчыра любіць, як маці. Ніхто, як мама, не ўмее так цярпець і ахвяраваць сабою.  На пярэдадні свята  Дня маці ў Хвінявіцкім дзіцячым садзе-сярэдняй школе прайшоў тыдзень, прысвечаны самаму дарагому і роднаму чалавеку  - Тыдзень маці. 

               У першыя дні  былі праведзены тэматычныя інфармацыйныя гадзіны: “Маму я сваю люблю, аб ёй клапачуся, яе берагу” (І- ІV кл.), “Ад чыстага сэрца простымі словамі” (V-VIIIкл.), “Іх лёсы, як гісторыі  планет” (ІХ-ХІ кл.), на якіх дзеці гаварылі аб сваіх матулях, аб іх занятках, самых лепшых якасцях. Вучні старэйшых класаў узгадалі вядомых і славутых жанчын-матуль нашай краіны. Для любімых мам  дзеці  вырашылі зрабіць падарункі,  і ўсе сталі ўдзельнікамі акцыі “Падарунак матулі”. Вучні пачатковых  класаў падрыхтавалі  сувеніры сваімі рукамі.  У школьнай бібліятэцы была арганізавана выстава кніг “Дзяўчынка, дзяўчына, жанчына”.  Усе жадаючыя маглі пазнаёміцца з творамі розных жанраў, галоўнымі героямі якіх сталі дзяўчынкі, дзяўчаты і жанчыны.  У межах Тыдня маці мы сталі ўдзельнікамі дабрачыннай акцыі “Ад сэрца да сэрца”.  Вучні пачатковых класаў арганізавалі вернісаж “Адзіная мая”. Яны намалявалі партрэты сваіх матуль, якія ўпрыгожылі рэкрыяцыі школы. Па традыцыі сустрэліся  вучаніцы-старшакласніцы з фельдшарам-акушэрам Парэцкай амбулаторыі.  Дзяўчаты даведаліся аб тым, як неабходна клапаціцца аб сваім здароўі.  Напярэдадні свята выйшаў выпуск школьнай  газеты “Ветразь”. Юныя журналісты ўзялі інтэрв’ю ў матуль вучняў нашай установы.  Жанчыны раскрылі сакрэты адносін са сваімі дзецьмі, далі парады маладым матулям, узгадалі прыемныя моманты ў выхаванні дзяцей.  Тыдзень завяршыўся канцэртнай праграмай “Адзіная мая”, які быў арганізаваны сумесна з  Хвінявіцкім СДК.  Усіх парадавалі нумары мастацкай самадзейнасці ў выкананні навучэнцаў і фальклорнага гурта “Сузор’е”.

          Сэрцы прысутных напоўніліся ўдзячнасцю да родных матуль, жаданнем берагчы, любіць і  шанаваць Яе, сваю Адзіную.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.