Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

У дашкольных групах прайшоў Тыдзень здароўя

Дата: 16 июня 2017 в 16:36, Обновлено 18 июня 2017 в 21:59
327 просмотров

     Самая галоўная каштоўнасць у кожнага чалавека - гэта здароўе, таму ў дашкольных групах надаецца вялікая ўвага выхаванню здаровага дзіцяці. З 12 па 16 чэрвеня ў дашкольных групах праходзіў Тыдзень здароўя. З выхаванцамі праведзена вялікая работа. Дашкольнікі атрымалі веды аб розных відах спорту на занятках пры чытанні кніг, разглядванн ілюстрацый, і вядома, на фізкультурных занятках. На працягу тыдня здароўя выхаванцам былі прапанаваны для разглядвання ілюстрацыі «Віды спорту», ​​«Асабістыя прадметы гігіены». Дзеці малодшага і сярэдняга ўзросту пазнаёміліся з творамі К. Чукоўскага «Мыйдадзір»; «Айбаліт»; А. Барто «Дзяўчынка мурзатая. Старэйшыя дашкольнікі ў ходзе чытання мастацкай літаратуры пазнаёміліся з творамі А. Анпілава «Моцныя, моцныя зубы», «Зубкі захварэлі», Г. Остера «Шкодныя парады», С. Міхалкова «Про Мімозу»; прагледзелі мультфільмы «Мыйдадзір» (інтеграваная група), «Здаровы лад жыцця», «Гігіена», «Здароўе» з любімымі героямі серыі «Смяшарыкi».Падчас рэжымных момантаў праводзіліся пальчыкавыя гімнастыкі «Вясёлыя ручкі», «Нашы пальцы дружна ў шэраг», дыхальная гімнастыка. Рухомыя гульні праводзіліся як на прагулцы, так і ў свабоднай дзейнасці. На прагулцы дзеці старэйшага дашкольнага ўзросту замацавалі веданне нацыянальных спартыўных гульняў. Пасля сну дзеці штодня хадзілі па дарожцы здароўя.  Былі праведзены  гутаркі з дзецьмі «Вітаміны і карысныя прадукты», «Правілы паводзін на вуліцы», « «Мой рэжым дня і г.д.

Пасадзілі агарод.

Паглядзіце, што расце!

Яго будзем даглядаць,паліваць,

Будзем за расткамі дружна назіраць!

     Праца дашкольнікаў на агародзе  аказвае ўплыў на фарміраванне працоўных уменняў і экалагічных уяўленняў у дзяцей. Акрамя гэтага, агарод - гэта яшчэ і магчымасць убачыць  вынікі сваёй работы.  Сумесная праца на агародзе дае магчымасць навучыцца  адказнасці, садзейнічае фарміраванню працоўных навыкаў і згуртаванню дзіцячага калектыва.  А яшчэ агарод  у дашкольных групах, праца на свежым паветры садзейнічаюць захаванню і ўмацаванню здароўя рабят.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.