Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Поэтическая волна «Беларускай песні ўладар»

Дата: 15 ноября 2017 в 23:21, Обновлено 16 ноября 2017 в 07:30
361 просмотр

14 лістапада ў Хвінявіцкім дзіцячым садзе-сярэдняй школе прайшла паэтычная хваля «Беларускай песні ўладар» для вучняў V-X класаў.

     14 лістапада ў Хвінявіцкім дзіцячым садзе-сярэдняй школе прайшла паэтычная хваля «Беларускай песні ўладар» для  вучняў V-X класаў, на якую быў запрошаны Андрэй Мельнікаў - выканаўца аўтарскай песні, літаратар з Гомельшчыны. Ён вядомы як ўдзельнік фэстывалю беларускай аўтарскай песні і паэзіі «Аршанская бітва».

      На сустрэчы ўзгадваліся імёны беларускіх паэтаў і пісьменнікаў Я. Коласа, Я. Купалы, Я. Брыля, П.  Панчанкі, Д. Бічэль,  гучалі іх знакамітыя творы. Для ўсіх была прапанавана літаратурная віктарына.  Вучні сталі самымі актыўнымі ўдзельнікамі. За правільныя адказы кожны атрымаў паштоўкі “Размаўляй па-беларуску”. Самыя эрудыраваныя былі ўзнагароджаны прызамі -  кнігамі на беларускай мове. Самым актыўным быў Русін Мікіта, вучань X класа, які атрымаў на памяць торбачку з выявай цмока. У час сустрэчы паміж вучнямі, настаўнікамі і гасцямі распачалася цікавая размова аб гістарычным мінулым Беларусі, культурных дзеячах нашай краіны, прыгожых гарадах і сёлах.  У паэтычных творах, якія гучалі, узнімаліся праблемы суіцыду, наркаманіі, досугу падлеткаў. Ніхто не застаўся раўнадушным.  Андрэй Мельнікаў распавядаў аб сваёй творчасці,     выканаў шмат  аўтарскіх песень. Ён даў карысныя парады аматарам ігры на гітары.

     На нашай паэтычнай хвалі прысутнічаў Петрукевіч Валерый Міхайлавіч, які прэзентаваў усім прысутным кнігу “Гісторыя Сапегаў” Міколы Скоблы.  Ён узгадаў аб ролі гэтага знатнага роду ў гісторыі Беларусі.

     У канцы мерапрыемства ўсе сфатаграфаваліся на памяць і ўзялі аўтографы ў Андрэя Мельнікава. Сустрэча была карысная і цікавая.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.