Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

День открытых дверей в дошкольных группах “Давайте познакомимся”

Дата: 25 мая 2018 в 23:37, Обновлено 27 мая 2018 в 23:47
238 просмотров

    25 мая прайшоў дзень адчыненых дзвярэй “Давайце пазнаёмімся” для дашкольнікаў, якія не наведваюць дашкольныя групы па пастаяннай аснове. 

   На дзень адчыненых дзвярэй былі запрошаны  сем’і з дзецьмі, якія не наведваюць дашкольныя групы. У час правядзення сустрэчы праведзены гульні “Павітаемся”, “Як каго завуць?”, “Хованкі”, “Дзень і ноч”, “Кот і мышкі”. Дзеці з задавальненнем удзельнічалі ў гульнях, каталіся на арэлях, гулялі ў пясочніцах, абследавалі тэрытолрыю дашкольных груп разам са сваімі бацькамі, знаёміліся з выхаванцамі, якія наведваюць групы.

   Бацькі таксама аказаліся актыўнымі ўдзельнікамі  сустрэчы. Многія зацікаўлены тым, як дапамагчы дзіцяці лягчэй перажыць працэс пераходу з дому ў дашкольныя групы. Мамы расказвалі аб індывідуальных асаблівасцях сваіх дзяцей, аб тым, што ім падабаецца, а што не, якія ўжо маюцца ўменні і навыкі. Дарослыя цікавіліся, што неабходна набыць  для свайго дзіцяці да паступлення ў дашкольную групу.

   Напрыканцы сустрэчы  бацькі атрымалі  памяткі “Адаптацыя дзяцей ранняга ўзросту да ўмоў дашкольнай установы” і буклеты “Паказчыкі выхавання і развіцця  дзяцей ранняга ўзросту”. У добрым настроі і са станоўчымі эмоцыямі  бацькі з дзецьмі адправіліся дадому.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.