Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Вынікі трэцяга дня работы аздараўленчага лагера "Вясновы калейдаскоп"

Дата: 27 марта 2019 в 19:54, Обновлено 27 марта 2019 в 20:40
236 просмотров

     27 сакавіка -  трэці дзень лагернай змены  “Вясенні капеж”. Сёння дзень асаблівы: мы ездзілі на экскурсію па маршруце “аг. Хвінявічы-г. Дзятлава-аг.Хвінявічы”. Супрацоўнікі Дзятлаўскага гісторыка-краязнаўчага музея прадставілі нашай увазе  экспазіцыі “Запалкавы цуд” і “Мастакі роднай зямлі”. Мы даведаліся многа цікавага аб нашых родных мясцінах. На выставе “Запалкавы цуд” былі прадстаўлены запалкі розных гадоў і розных гатункаў з асабістай калекцыі слонімскага краязнаўцы Сяргея Чыгрына. Пасля паездкі прайшла гадзіна рухомых гульняў “Гульнямантыка”. Самымі спрытнымі і лоўкімі аказаліся Каско Я., Пацалуйка А., Муха Н., Карповіч А., Сцепановіч Ц., Гоман У..  Пасля дзённага сну вучні адправіліся на прагулку “Нязведаныя сцяжынкі”, каб пазнаёміцца з архітэктурай аграгарадка, яго інфраструктурай, знакамітымі людзьмі.   Самым цікавым мерапрыемствам дня стала гульня “Поле цудаў” на тэму “Вітаем вас, землякі ”, якая была прысвечана 75-годдзю ўтварэння Гродзенскай вобласці. Пераможцамі сталі 1тур – Скерсь І., 2 тур – Муха Н., 3 тур – Гоман У., суперфінал – Скерсь І..

Дзень завяршыўся пасяджэннем Савета атрада. У канцы дня адкрылі яшчэ адзін пазл-ілюстрацыю з выявамі нашай малой радзімы.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.