Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Вынікі другога дня работы аздараўленчага лагера "Вясновы калейдаскоп"

Дата: 26 марта 2019 в 19:58, Обновлено 27 марта 2019 в 20:21
206 просмотров

     26 сакавіка  прайшоў пад агульнай назвай “Вясновыя праталінкі”. З раніцы прайшла мінутка здароўя на базе Парэцкай амбулаторыі, у час якой выхаванцы даведаліся аб сваім здароўі. Яна была арганізавана ў форме міні –медагляду. Пасля карыснага і смачнага сняданку ўсіх чакала наведванне кіналекторыя. Цікавы мультфільм вучыў дзяцей  дабрыні,  цаніць сапраўднае сяброўства, быць цярпімымі адзін да аднаго. На спартландыі “Усе на старт!” была сапраўдная барацьба за перамогу. Кожны імкнуўся выкласціся на сто працэнтаў, каб перамагчы і быць лепшым. Падчас спаборніцтва ўсе атрымалі зарад  энергіі і бадзёрасці. У другой палове дня дзеці адправіліся на прагулку “Дапамажы пярнатым сябрам”. Выхаванцы ўзгадалі, якія птушкі ўжо прыляцелі з выраю, правялі разведку, ці ўсім шпачкам  хапае  шпакоўняў, абдумалі, якую дапамогу можна аказаць птушачкам. Затым адбыўся квест “Вясновы перапалох”. Атрымалі ўзнагароды за актыўнасць Карповіч А., Дуброўская В., Сцепановіч Ц., Скерсь І..

    Дзень завяршыўся пасяджэннем Савета атрада, на якім кожны паведаміў аб сваім настроі ад праведзенага дня і адзначыў гэта на экране настрою. Вось адкрыўся яшчэ адзін пазл нашай малой радзімы.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.