Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Вынікі пятага дня работы аздараўленчага лагера "Вясновы калейдаскоп"

Дата: 30 марта 2019 в 09:42
179 просмотров

     29 сакавіка – дзень “Квецік-сяміцвецік” пачаўся традыцыйна са збору выхаванцаў, ранішняй зарадкі, лінейкі-планавання работы на дзень. На мінутцы здароўя, якая прайшла ў межах акцыі “Здаровы я – здаровая краіна”, узгадалі аб прыёмах загартоўкі. Затым усе накіраваліся на літаратурную гадзіну “Квецік-сяміцвецік”, на якой Цілігузава М.М., бібліятэкар установы, прапанавала заданні па сюжэтах літаратурных і народных казак. Вельмі цікава прайшла гульня “Чароўны квадрат”. У гульні прымалі ўдзел дзве каманды. Пераможцамі сталі Скерсь І., Каско Я., Лаўнік Я., Клюкач А.. На спартыўным часе  “Следапыты” выхаванцы паказалі сваю хуткасць, лоўкасць, спрыт. Пасля сну ўсе дружна пайшлі на прагулку “Сонечныя праменьчыкі”, у час якой пагулялі на свежым паветры ў рухомыя гульні, паназіралі за птушкамі і зменамі ў прыродзе. Пасля прагулкі падарожжа прадоўжылася ў завочнай форме “Падарожжа ў княства нязведаных скарбаў”, якое было прысвечана 75-годдзю ўтварэння Гродзенскай вобласці.

     Дзень завяршыўся пасяджэннем Савета атрада, на якім кожны расказаў аб сваіх уражаннях.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.