Новости проекта
С праздником вас, с 1 сентября!
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by

Сустрэча “Здароўе на талерцы”

Дата: 12 апреля 2019 в 15:08
217 просмотров

     Здаровы лад жыцця — гэтыя словы сталі моднымі ў апошні час, бо кожны з нас марыць аб добрым здароўі і даўгалецці. Аднак, як паказвае практыка, аднаго толькі жадання быць у добрай форме і выдатным настроі, аказваецца мала. Вялікае значэнне мае правільнае рацыянальнае харчаванне.

     У 2018/2019 годзе на базе ўстановы адукацыі “Хвінявіцкі дзіцячы сад-сярэдняя школа”  сумесна з Дзятлаўскім раённым цэнрам гігіены і эпідэміялогіі  рэалізуецца праект “Быць здаровым, жыць актыўна – гэта стыльна, пазітыўна!”. У красавіку прайшоў чарговы занятак з навучэнцамі пачатковых класаў “Здароўе на талерцы”. Дзеці даведаліся, якія прадукты харчавання карысныя для здароўя, а якія не. Валеолаг Юрэня Н.І. навучыла дзяцей вызначаць тэрмін годнасці любімых малочных прадуктаў: ёгуртаў, тваражкоў, малака, смятаны. Чарговы занятак прайшоў у гульнявой форме. Дзецям вельмі спадабалася складаць прыказкі і прымаўкі аб здароўі, тлумачыць іх сэнс.

    У канцы сустрэчы былі падведзены вынікі. Самымі шкоднымі прадуктамі харчавання з’яўляюцца газаваныя напоі, чыпсы, цукеркі, таму іх трэба як мага радзей ужываць у ежу і нагадваць аб гэтым сваім сябрам і знаёмым.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.