Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Рыхтуемся да вялікага свята

Дата: 25 апреля 2019 в 14:22
168 просмотров

     Сёння, 25 красавіка, у праваслаўных Чысты чацвер. Яго можна назваць днём духоўнага ачышчэння і пакаяння. Па традыцыі вернікі ў гэты дзень наводзяць дома парадак, пазбаўляюцца ад смецця і непатрэбных рэчаў. Акрамя таго, гаспадыні пякуць кулічы і фарбуюць яйкі.

     Рыхтуюцца да вялікага свята і юныя жыхары Парэцкага сельскага савета. З велікоднымі традыцыямі іх пазнаёміў святар Аляксей, настаяцель Накрышскага Барыса-Глебскага храма. Ён расказаў біблейскую гісторыю пра імператара Тыберыя і Марыю Магдаліну, якая і паклала пачатак традыцыі фарбаваць яйкі. Айцец Аляксей расказаў навучэнцам пра значнасць вялікага свята, аб падзеях, якія папярэднічаюць Светламу Хрыстову Уваскрасенню і пра традыцыі яго святкавання. На заканчэнне сустрэчы настаяцель павіншаваў дзяцей з надыходзячым святам, пажадаў прысутным міласэрнасці, дабрыні і любові.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.