Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Дзень Перамогі набліжаем разам

Дата: 26 апреля 2019 в 06:43, Обновлено 29 апреля 2019 в 06:55
189 просмотров

      У раёне рэалізуецца тэматычны праект “75 дзён да Перамогі”, у якім актыўны ўдзел прымаюць і навучэнцы Хвінявіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы. У рамках акцыі  “Аўтограф Перамогі” была створана паштоўка-калаж, на якой сабраны  аўтографы людзей, якія так ці інакш маюць дачыненне да вайны. Гэта продкі нашых навучэнцаў: бабулі, дзядулі, сваякі, суседзі. Рэалізуючы праект,  вучні прынялі ўдзел у акцыі “Зорка памяці”. Навучэнцы  на чырвоных зорачках напісалі імёны людзей, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, каб захаваць памяць аб іх. Такім чынам мы хочам  ім сказаць  наша “Дзякуй за Перамогу!”. У рамках праекта  рабяты зрабілі з паперы ў тэхніцы арыгамі галубоў -  так яны выразілі  сваю ўдзячнасць ветэранам, якія адстаялі нашу Радзіму ў цяжкія гады вайны.  Удзельнікі праекта лічаць, што мір на зямлі – гэта самае важнае і дарагое, што патрэбна берагчы і абараняць. Акрамя гэтага, быў напісаны “Ліст Пераможцу”. Напісаць ліст заўсёды нялёгка, а рабіцуь гэта ўдвая складаней, калі тваё сэрца перапаўняюць пачуцці. Мы не былі сведкамі  тых падзей, але нам наканавана  захаваць памяць і перадаць яе наступным пакаленням.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.