Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Квэст “Краіна дзяцінства”

Дата: 3 июня 2019 в 15:01, Обновлено 20 июня 2019 в 14:10
180 просмотров

У дзень першы сонечнага лета

Мы віншуем усіх дзяцей.

Няхай неба будзе чыстым, сінім,

Дні і ночы ўсе шчаслівымі.

Няхай гучыць паўсюды дзіцячы смех,

І будзе радасць агульная для ўсіх!

    Дзень абароны дзяцей, што прыпадае на першы дзень лета - адзін з самых старых міжнародных святаў, яго адзначаюць ва ўсім свеце з 1950 года.  Свята дзяцей адзначаецца па-рознаму, але абавязкова - кожны год. Гэта заўсёды весялосць, радасць, шчасце! Вось і ў гэтым годзе Дзень абароны дзяцей прайшоў вельмі цікава і зладжана.
              Выхаванцы дашкольных груп атрымалі  ліст ад Бульбашыка, у якім ён прапанаваў дзецям здзейсніць цікавае квэст-падарожжа. На “казачным” цягніку выхаванцы адправіліся ў падарожжа. На першым прыпынку “Казачным” выхаванцы пазнаёміліся з новай казкай “Коцік, пеўнік і лісіца” і атрымалі ў падарунак  яшчэ адну кнігу з беларускай народнай казкай. На прыпынку “Загадкавым” дзеці праявілі кемлівасць і здагадлівасць – разгадалі ўсе прапанаваныя Бульбашыкам загадкі.  Самым вясёлым  аказаўся прыпынак “Спартыўны” – тут прайшлі цікавыя эстафеты  з мячамі, абручамі. На прыпынку “Мастацкім” выхаванцы паспрабавалі сябе ў ролі чараўнікоў – дзецям патрэбна было з дапамогай алоўкаў ператварыць звычайны круг у знаёмыя прадметы: сонейка, кветку, яблык. З новай беларускай народнай гульнёй “Хустачка”  дзеці пазнаёміліся па прыпынку “ Гульнявым”. У завяршэнні  квэста дзяцей чакаў прыпынак “Апетытны”, на якім кожны атрымаў пачастунак. Квэст-падарожжа атрымалася займальным і вясёлым.

      Дзень абароны дзяцей - гэта не толькі вясёлае свята для саміх дзяцей, гэта і напамін грамадству аб неабходнасці абараняць правы дзіцяці, каб усе дзеці раслі шчаслівымі, вучыліся, займаліся любімай справай і ў будучыні сталі выдатнымі бацькамі і грамадзянамі сваёй краіны.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.