Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Вынікі правядзення Тыдня беларускага пісьменства і друку

Дата: 24 сентября 2015 в 23:38
563 просмотра

Другога верасня ў нашай установе адукацыі прайшло ўрачыстае адкрыццё Тыдня беларускага пісьменства і друку.

              Другога верасня ў нашай установе адукацыі прайшло ўрачыстае адкрыццё Тыдня беларускага пісьменства і друку. На ўрачыстай лінейцы бібліятэкар Цілігузава Марыя Мар’янаўна нагадала ўсім прысутным аб гісторыі святкавання гэтай даты, у якіх гарадах Беларусі ўжо праходзілі Дні беларускага пісьменства. На працягу дня вучні наведвалі гістарычную панараму “Асветнікі Беларусі”, якая размяшчалася ў рэкрэацыях установы. Вучні старэйшых класаў праводзілі азнаямляльную экскурсію для жадаючых. Яны расказвалі аб кнігадрукарах, асветніках беларускай зямлі. У школьнай бібліятэцы была арганізавана выстава-прэзентацыя кніг “Жывая спадчына” для вучняў V-VII класаў.  Вучні V-VIII класаў разважалі аб ролі кнігі ў іх жыцці. У конкурсе міні-сачыненняў “Кніга ў маім жыцці” перамогу атрымала Жынко Настасся, вучаніца V класа. Другое месца раздзялілі паміж сабой Макарэвіч Дзіяна і Жынко Мікіта, вучні VIII класа. Трэцяе месца – Акулевіч Мацвей, вучань VIII класа, і Сцяцко Дзяніс, вучань V класа. Усе пераможцы былі ўзнагароджаны граматамі. Вучні пачатковых класаў сталі ўдзельнікамі прэзентацыі часопіса “Вясёлка”, якая называлася “Роднай мовы ты крынічка…” Лаўнік Надзея, вучаніца X класа, падрыхтавала віртуальнае падарожжа “Вас вітае Шчучын”.  Вучні V-XІ класаў  змаглі даведацца пра гісторыю стварэння гэтага гарадка, пра яго жыхароў, знакамітых людзей і цікавыя помнікі архітэктуры.  Жадаючыя даведацца пра жыццёвы і творчы шлях Алаізы Пашкевіч наведалі літаратурную гасцёўню “Лабірынты літаратуры: Цётка”. Закрыццё Тыдня беларускага пісьменства і друку адбылося сёмага верасня.   

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.