Новости проекта
С праздником вас, с 1 сентября!
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by

Вясновы дзень год корміць

Дата: 11 мая 2020 в 15:39
271 просмотр

     Народная мудрасць гаворыць: вясновы дзень год корміць. Каб сабраць восенню добры ўраджай, трэба своечасова пасеяць у зямлю насенне.

    Традыцыйна ў маі месяцы ў Хвінявіцкім дзіцячым садзе-сярэдняй школе праходзяць працоўныя дэсанты па пасадцы агароднінных культур на прышкольным участку. Бягучы год не стаў выключэннем. Пачатак пакладзены - прайшоў працоўны дэсант “Школьнай сталовай – свае прадукты”. У дэсанце прынялі актыўны ўдзел навучэнцы старэйшых класаў, педагогі, тэхнічныя работнікі. Старшакласнікі і настаўнікі выконвалі больш цяжкую і адказную працу: разраўноўвалі і размяркоўвалі месцы для пасадкі агародніны, рабілі градкі. Дзяўчаты разам з педагогамі-жанчынамі саджалі цыбулю.

    Усе працавалі з агеньчыкам і запалам. Спадзяемся, што закладзены ўраджай не падвядзе нас восенню.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.