Новости проекта
С праздником вас, с 1 сентября!
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by

Для навучэнцаў V-VII класаў прайшоў адзіны дзень інфармавання ў рамках праекта "ШАГ"

Дата: 30 ноября 2020 в 16:42
100 просмотров

У 5-7 класах прайшлі класныя гадзіны ў рамках праекта «Школа Актыўнага Грамадзяніна». Выхаваўчыя мерапрыемствы спланаваны ў рамках тэматычнага блока “Я і Школа” і прайшлі ў форме адкрытага мікрафона "Наша школа ўчора, сёння, заўтра ...", творчага конкурсу “Наша школа праз 10 гадоў”. Навучэнцам было прапанавана самім вызначыць тэму класнай гадзіны, сабраўшы словы з літар. На працягу мерапрыемства пазнаёміліся з развіццём школы ад старажытнага часу да нашых дзён, затым здзейснілі экскурс у мінулае нашай школы, азнаёміліся з яе невядомымі, слаўнымі старонкамі, расказалі, якім быў вучань 20 стагоддзя, разгледзеўшы старыя школьныя прыналежнасці. Пасля ўсе змаглі праявіць свае творчыя здольнасці і пафантазіраваць, якой жа будзе школа будучыні. Яны стваралі свае міні-праекты, у якіх адлюстроўвалі назву будучай школы, вучнёўскую форму, выгляд кабінетаў. Папрацаваўшы самастойна, прадстаўлялі свае работы. Навучэнцы былі актыўнымі і смела адстойвалі свае прапановы.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.