Новости проекта
С праздником вас, с 1 сентября!
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by

Навагодні ранішнік у дзіцячым садзе

Дата: 30 декабря 2020 в 11:15, Обновлено 8 января 2021 в 15:09
156 просмотров

    Кожны год у канцы снежня для выхаванцаў усіх узроставых груп у нашым дзіцячым садзе арганізуюцца святочны навагодні ранішнік. Упрыгожаная ёлка, цудоўныя касцюмы, падарункі, Дзед Мароз, Снягурка і  казачныя персанажы чакалі нашых выхаванцаў. Рознакаляровыя, бліскучыя гірлянды і ярка упрыгожаная ялінка прынеслі дзецям адчуванне цуду. З самага пачатку прадстаўлення казачныя героі захаплялі выхаванцаў у чароўны свет казкі. Дзеці акунуліся ў святочную атмасферу прыгод, паўдзельнічалі ў цікавых конкурсах. З з'яўленнем Дзеда Мароза пачалося сапраўднае свята з песнямі і танцамі, карагодамі вакол ёлкі. Усе дашкольнікі з задавальненнем праяўлялі свае таленты: танцавалі, вадзілі карагоды, распавядалі вершы, спявалі песні, гулялі. Ніхто не застаўся абыякавым. Мора радасці і эмоцый выклікалі падарункі, уручаныя дзецям з рук самога Дзядулі Мароза! Свята атрымалася вельмі вясёлым і радасным, яно пакінула шмат прыемных уражанняў і эмоцый .

   Ужо пасля ранішніка ў групах ішло гарачае абмеркаванне ўбачанага. Дзеці разважалі, вылучалі свае гіпотэзы наконт таго, як адбывалася чараўніцтва. А для нас лепшы падарунак да Новага года - гэта бачыць шчаслівыя вочы дзяцей.

Паглядзець фотаздымкі ранішніка вы можаце тут ⇒ Навагодні ранішнік

                                      

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.