Новости проекта
С праздником вас, с 1 сентября!
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by

Раённы злёт ЮІД выявіў лепшых знаўцаў ПДР

Дата: 26 апреля 2021 в 19:43
181 просмотр

26 красавіка ў сярэдняй школе № 1 горада Дзятлава прайшоў раённы злёт-конкурс юных інспектараў дарожнага руху. У мерапрыемстве прынялі ўдзел 10 каманд школ раёна. У складзе кожнай з іх рабяты дзвюх узроставых катэгорый: першая – 10-12 гадоў, другая – 13-15 гадоў. Творчыя здольнасці, тэарэтычныя веды і практычныя навыкі юных інспектараў дарожнага руху на розных тэматычных станцыях ацэньвала кампетэнтнае журы. Удзельнікі раённага злёту-конкурсу здавалі тэарэтычны экзамен па правілах дарожнага руху і аказанні першай медыцынскай дапамогі, паказвалі сваё майстэрства ў фігурным кіраванні ровара, уражвалі членаў журы агітацыйна-мастацкім прадстаўленнем і тэматычнымі насценгазетамі. У асабістым першынстве сярод дзяўчынак у намінацыі “Тэарэтычны экзамен па правілах дарожнага руху сярэбраным прызёрам стаў Аляксандр Волкаў. У асабістым першынстве сярод дзяўчынак у намінацыі “Фігурнае кіраванне ровара хутка і па-майстэрску з усімі перашкодамі справілася Анастасія Жынко. У агітацыйна-мастацкім прадстаўленні наша каманда заняла 3 месца. Адзначылі нашу каманду і ў намінацыі “Лепшая тэматычная газета” – таксама сталі бронзавымі прызёрамі. У аказанні першай медыцынскай дапамогі нашым юным інспектарам не было роўных – 1 месца. Па выніках усіх пройдзеных выпрабаванняў у абсалютным заліку каманда нашай ўстановы атрымала бронзавую перамогу.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.