Новости проекта
С праздником вас, с 1 сентября!
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by

Тэматычны тыдзень "МАЯ СЯМ’Я" пройдзе ў групе інтэграванага навучання і выхавання з 10 па 14 мая

Дата: 7 мая 2021 в 16:53
145 просмотров

ТЭМА ТЫДНЯ "МАЯ СЯМ’Я"

   На наступным тыдні выхаванцы будуць узбагачаць і абагульняць веды пра сям’ю,  адносіны ў ёй.

   Дзеці старэйшага ўзросту будуць вучыцца складаць апісальнае апавяданне пра родных, перадаючы характэрныя асаблівасці знешняга выгляду, характару з дапамогай прыметнікаў.

   Дзеці сярэдняга ўзросту даведаюцца аб тым, навошта патрэбна чалавеку прозвішча, адкуль імя па бацьку.

   Дзеці з цяжкімі парушэннямі маўлення працягнуць узгадняць прыметнікі з назоўнікамі ў родзе.

Паважаныя бацькі!

   У вячэрні час  разам з дзецьмі разгледзьце сямейныя фотаздымкі, раскажыце дзецям аб сваяках, сваёй радаслоўнай; складзіце радавод, выкарыстоўваючы фотаздымкі; пастарайцеся знайсці час і зрабіць самаробную кніжку (кніжку-малышку, кніжку-раскладушку і г.д.) сумесна з дзецьмі, выкарыстоўваючы карцінкі са старых часопісаў і газет.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.