Новости проекта
С праздником вас, с 1 сентября!
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by

Свята першага званка

Дата: 1 сентября 2022 в 13:26, Обновлено 1 сентября 2022 в 20:15
177 просмотров

Вясёлыя галасы і задорны смех чуюцца ў школьным двары Хвінявіцкай сярэдняй школы. Навучэнцы, іх бацькі, прадстаўнікі грамадскасці сабраліся на ўрачыстую лінейку, прысвечаную пачатку навучальнага года. Традыцыйна на свяце прысутнічае шмат гасцей. Сёлета на свята былі запрошаны  Андруцэвіч А.І., Ядэйка А.А., айцец Мікалай, Федарэвіч Г.І.. Андруцэвіч А.І., упраўляючы справамі Дзятлаўскага райвыканкама, падчас лінейкі агучыў рашэнне аб назначэнні на пасаду дырэктара ўстановы адукацыі Цілігузавай Святланы Вячаславаўны. Для ўсіх прысутных гэта вельмі прыемная навіна, таму што Цілігузава С.В. былая выпускніца Хвінявіцкай сярэдняй школы. Яна вучылася ў сценах установы, тут прыняла рашэнне стаць настаўніцай. Пасля заканчэння вышэйшай установы адукацыі вярнулася на малую радзіму. Вялікае шчасце працаваць у роднай школе і прыносіць карысць блізкім, землякам.

Гучалі прыемныя словы віншаванняў, пажаданняў поспехаў у новым навучальным годзе. Вучні першага класа  прынялі падарункі, іх вочы гарэлі ад жадання атрымліваць новыя веды.

         

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.