Новости проекта
С праздником вас, с 1 сентября!
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by

Дзень беларускага пісьменства

Дата: 6 сентября 2016 в 23:42, Обновлено 7 сентября 2016 в 00:17
Автор: Жинко В. В.
404 просмотра

У Хвінявіцкім дзіцячым садзе-сярэдняй школе адзначылі Дзень беларускага пісьменства. Адзінаццацікласнікі са сваім класным кіраўніком Жынко Т.В. запрасілі вучняў 5-9 класаў на квэст “Вытокі славянскага пісьменства”. Для праходжання прапанаваных выпрабаванняў удзельнікам неабходны былі веды аб беларускіх асветніках, гарадах, у якіх праходзілі Дні беларускага пісьменства раней.

Урачыстая лінейка, прысвечаная  адкрыццю святочных мерапрыемстваў адбылася другога верасня.

Для ўсіх аматараў чытання працаваў кніжны павільён “Дзівосны свет беларускай літаратуры”

Адзінаццацікласнікі са сваім класным кіраўніком Жынко Т.В. запрасілі вучняў 5-9 класаў на квэст “Вытокі славянскага пісьменства”.

Для праходжання прапанаваных выпрабаванняў удзельнікам неабходны былі веды аб беларускіх асветніках,  гарадах, у якіх праходзілі Дні беларускага пісьменства раней.

Першае месца  ў квэсце атрымалі вучні 5 класа, другое – 9 клас, трэцяе – 6. У 5-11 класах  прайшлі інфармацыйныя гадзіны ў форме інфарм-дайжаст “Вас вітае Рагачоў”. Усе мелі магчымасць  завочна наведаць свята ў Рагачове і стаць сведкамі цікавых мерапрыемстваў і сустрэч.

Завяршылася святкаванне Дня беларускага пісьменства ва ўстанове ўрачыстай лінейкай, на якой былі ўзнагароджаны пераможцы і актывісты.

 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.