Новости проекта
С праздником вас, с 1 сентября!
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by

Вынікі чацвёртага дня работа аздараўленчага лагера "Вясновы калейдаскоп"

Дата: 28 марта 2019 в 19:43, Обновлено 28 марта 2019 в 19:59
242 просмотра

      28 сакавіка – тэматычны  дзень “Вясновая фантазія”. У час  мінуткі здароўя “Залог майго здароўя – чыстыя рукі” выхавальнікі правялі майстар-клас з дзецьмі, як правільна мыць рукі, як часта гэта трэба рабіць. Паказалі мультыплікацыйны фільм “Майдадзір”. У межах акцыі “Малая радзіма: эстафета карысных спраў” прайшоў конкурс творчых спраў  “Мая малая радзіма”.  Усе выхаванцы актыўна прынялі ўдзел, намалявалі прыгожыя малюнкі, лепшыя работы былі адзначаны ўзнагародамі. Лепшай творцай стала Муха Настасся. У час спартыўных спаборніцтваў “Вясёлы мяч” перамогу атрымалі Муха Н., Гоман У., Дзянісік А., Клюкач А.. Нягледзячы на пахмурнае надвор’е атрад “Самацветы” адправіўся на прагулку “Птушыны кірмаш”. Затым усіх чакала экскурсія ў школьны музей “Вялікая Айчынная вайна вачамі маіх аднавяскоўцаў”, якая прысвечана 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Дзеці былі ўражаны гераізмам і адданасцю  аднавяскоўцаў да сваёй роднай зямлі.  Яны даведаліся аб гісторыі, удзельнікамі якой былі іх продкі.

     Дзень завяршыўся пасяджэннем Савета атрада. Так дзень за днём складваецца калаж з выявамі нашай малой радзімы.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.