Новости проекта
С праздником вас, с 1 сентября!
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by

Пажарна-прафілактычная акцыя "За бяспеку разам"

Дата: 7 апреля 2019 в 22:52, Обновлено 7 апреля 2019 в 22:57
206 просмотров

     Для павышэння ўзроўню бяспекі насельніцтва Дзятлаўскага раёна, актывізацыі пажарна-прафілактычнай работы, аналізу яе эфектыўнасці і ацэнкі гатоўнасці тэрыторый да вясенне-летняга пажаранебяспечнага перыяду з 2 па 19 красавіка 2019 года ў рамках правядзення рэспубліканскай акцыі па папярэджанні пажараў і гібелі людзей ад іх у жыллёвым фондзе у вясенне-летні пажаранебяспечны перыяд "За бяспеку разам".

Мэта: зніжэнне колькасці пажараў, якія адбываюцца па прычыне невыканання грамадзянамі правілаў пажарнай бяспекі ў жылых будынках і збудаваннях, населеных пунктах і тэрыторыях, павышэнне інфармаванасці насельніцтва аб магчымасцях дзяржаўных арганізацый па аказанні паслуг у сферы забеспячэння пажарнай бяспекі, умацаванне правапарадку, папярэджанне правапарушэнняў, учыненых грамадзянамі ў стане алкагольнага ап'янення.

Задачы акцыі:

1. Інфармаваць насельніцтва раёна аб стане пажарнай бяспекі, растлумачыць грамадзянам наступствы невыканання правілаў пажарнай бяспекі, пакідання дзяцей без нагляду, злоўжыванні спіртнымі напоямі.

2. Аказаць дапамогу раённым органам дзяржаўнага кіравання, сельскім выканаўчым камітэтам, іншым арганізацыям, у навучанні грамадзян мерам пажарнай бяспекі ў побыце і на вытворчасці, аказаць дапамогу пазаштатным пажарным фарміраванням ў арганізацыі пажарна-прафілактычнай работы.

3. Акцэнтаваць увагу старшынь сельскіх выканаўчых камітэтаў і г. Дзятлава на неабходнасць правядзення рэгулярнай і мэтанакіраванай робаты па забеспячэнню пажарнай бяспекі на адпаведнай тэрыторыі, у тым ліку павышэння ўзроўню супрацьпажарнай абароны домаўладанняў кватэр адзінокіх пажылых грамадзян і інвалідаў.

     Просім усіх грамадзян падлучыцца да гэтай акцыі і не заставацца ў баку. Пра выпадкі парушэнняў правілаў пажарнай бяспекі і іншых правапарушэнняў вы можаце паведамляць па тэлефонах «101», «102» або «112». Ананімнасць званкоў гарантуецца. Ваша актыўная грамадзянская пазіцыя дапаможа захаваць чалавечыя жыцці.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.