Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

10 верасня 2019 года - Адзіны дзень здароўя

Дата: 10 сентября 2019 в 12:57, Обновлено 10 сентября 2019 в 23:11
173 просмотра

    10 верасня праходзіць Сусветны Адзіны Дзень прадухілення самагубстваў. Штогод пачынаючы з 2003 года па ініцыятыве Міжнароднай асацыяцыі па папярэджанні самагубстваў пры падтрымцы СААЗ і пад патранажам ААН.
          Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя 10 верасня кожнага года абвешчаны Сусветным Днём прадухілення самагубстваў. Гэты дзень закліканы прыцягнуць увагу органаў дзяржаўнага кіравання, дэпутацкага корпуса, медыцынскіх работнікаў, арганізацый і ўстаноў рознай ведамаснай прыналежнасці, грамадскіх і рэлігійных арганізацый і асобных грамадзян да праблемы суіцыдальных паводзін. Глабальнай мэтай Сусветнага Дня прадухілення самагубстваў з'яўляецца зніжэнне суіцыдальнай актыўнасці насельніцтва (памяншэнне ўзроўню суіцыдаў).

ВАЖНА ВЕДАЦЬ!
Прыкметы эмацыйных парушэнняў:

 

  •     страта апетыту або абжорства, бяссонніца або павышаная дрымотнасць;
  •  частыя скаргі на саматычныя недамаганні (на болі ў жываце, галаўныя болі, пастаянную стомленасць, частую дрымотнасць);
  •    незвычайна грэблівае стаўленне да свайго вонкавага выгляду;
  • пастаяннае пачуццё адзіноты, бескарыснасці, віны ці журбы;
  •  адчуванне нуды пры правядзенні часу ў звыклым асяроддзі ці выкананні працы, якая раней прыносіла задавальненне;
  • сыход ад кантактаў, ізаляцыя ад сяброў і сям'і, ператварэнне ў адзіночку;
  • парушэнне увагі са зніжэннем якасці выконваемай працы;
  • разважанні пра смерць;
  • адсутнасць планаў на будучыню;
  •   раптоўныя прыступы гневу,  якія часцяком ўзнікаюць з-за дробязяў;
  •   песімістычная ацэнка свайго мінулага, выбарчы ўспамін непрыемных падзей, песімістычная ацэнка свайго цяперашняга стану, адсутнасць перспектыў у будучыні.

Адзіны дзень здароўя

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.