Новости проекта
С праздником вас, с 1 сентября!
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by

Дзень адчыненых дзвярэй у Дзятлаўскім раённым аддзеле ўнутраных спраў

Дата: 2 октября 2019 в 18:55, Обновлено 19 октября 2019 в 22:22
178 просмотров

     У рамках правядзення работы па прафесійнай арыентацыі падрастаючага пакалення навучэнцы ХІ класа сустрэліся з падпалкоўнікам міліцыі, намеснікам начальніка аддзела ўнутраных спраў Хітро І. В. Мэта дадзенага мерапрыемства – папулярызацыя сярод моладзі службы ў органах унутраных спраў, арыентаванне выпускнікоў на паступленне ў вышэйшыя навучальныя ўстановы сістэмы МУС. У ходзе сустрэчы падпалкоўнік міліцыі Хітро І. В. распавёў будучым выпускнікам аб парадку паступлення ў Акадэмію МУС, пазнаёміў з асаблівасцямі навучальнага працэсу і розных напрамках дзейнасці органаў унутраных спраў, аб патрабаваннях, якія прад'яўляюцца да кандыдатаў, якія вырашылі паступаць у Акадэмію. Навучэнцы даведаліся аб тым, што асаблівая ўвага надаецца іх стану здароўя і фізічнай падрыхтоўцы, адукацыйнаму ўзроўню, маральна-дзелавым якасцям. Старшакласнікам таксама быў паказаны відэафільм аб Акадэміі МУС.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.