Новости проекта
С праздником вас, с 1 сентября!
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by

Мама - сонечны праменьчык

Дата: 7 марта 2020 в 09:14
183 просмотра

         Вось нарэшце і прыйшла вясна, прынесла з сабой самае цудоўнае свята ў годзе - 8 Сакавіка. Набліжэнне гэтага свята адразу прыкмячаеш: на вуліцы становіцца цяплей, сонейка пачынае прыграваць, зацвітаюць першыя вясновыя кветкі…

         Да свята ў дашкольных групах Хвінявіцкага дзіцячага сада - сярэдняй школы рыхтаваліся загадзя. Развучвалі песні і вершы, прысвечаныя любімым мамам і бабулям, рыхтавалі сцэнкі. Дзецям вельмі хацелася парадаваць матуль сваім выступленнем.  І ў іх гэта атрымалася!

         Многа ласкавых, прыемных слоў прагучала на ранішніку “Мама - сонечны праменьчык”. Прыгожа апранутыя дашкольнікі віншавалі матуль са святам. А мама квітнелі ад усмешак,  бо што можа быць прыемней віншаванняў ад уласных дзяцей! Але на месцы ім не прыйшлося сядзець: разам  з дзецьмі матулі ўдзельнічалі ў вясёлых гульнях і конкурсах: адгадвалі загадкі і мультфільмы, пазнавалі па голасу сваіх дзяцей.

         У заключэнні ранішніка рабяты ўручылі матулям падарункі, зробленыя сваімі рукамі. Свята атрымалася кранальным, невычайным і яркім!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.